Беларускі з фільма Дудзя: як уцякаць праз балоты і пачаць усё з нуля ў 50 гадоў
Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч
Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова — родныя сёстры. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, убачыўшы гвалт і фальсіфікацыі, яны далучыліся да мірных пратэстаў у роднай Горадні. Ад пераследу ўладаў Жанне і Надзеі давялося ўцякаць праз балоты і нелегальна пераходзіць мяжу з Літвой.
А затым пачынаць жыццё з “нуля” — у 50 гадоў і ў новай краіне. Цяпер сёстры жывуць у Беластоку. Працуюць на складзе. Але як на працу ходзяць на акцыі беларусаў і жывуць марай аднойчы вярнуцца дадому.
Пра тое, як гэта — забываць вуліцы роднага горада, ні разу не пацалаваць маленькага ўнука, не шкадаваць ні аб чым і верыць, што прыйдзе час, калі палякі будуць ездзіць у Беларусь на заробкі, — Жанна і Надзея распавялі ў вялікай размове з Еўрарадыё. Старт у 13:00 па Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.