Беларускіх чыноўнікаў абавязалі весці стрымы

Чыноўнікі таксама павінны будуць выкладаць у сетку сюжэты па "надзённых пытаннях" / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Чыноўнікі таксама павінны будуць выкладаць у сетку сюжэты па "надзённых пытаннях" / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускім чыноўнікам трэба будзе навучыцца весці стрымы. Гэта прадугледжвае новая рэдакцыя дырэктывы Аляксандра Лукашэнкі "Аб дэбюракратызацыі дзяржапарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва". Дырэктыва была прынятая яшчэ ў 2006 годзе. З тых часоў тэхнічныя магчымасці зносін з насельніцтвам прыкметна павялічыліся.

Цяпер акрамя традыцыйных прамых ліній з насельніцтвам чыноўнікі павінны будуць весці прамыя трансляцыі ў інтэрнэце і размяшчаць у сетцы відэасюжэты "па надзённых пытаннях жыцця грамадства і дзяржавы". Акрамя таго, чыноўнікаў абавязалі "забяспечыць вядзенне афіцыйных акаўнтаў у папулярных сацыяльных сетках".  Сярод іншых патрабаванняў: разглядаць праблемы з выездам на месца, а таксама расказваць пра праведзеную працы з насельніцтвам у СМІ; рабіць інфармацыйна-асветніцкую працу, ездзіць у працоўныя калектывах, ладзіць "дыялогавыя пляцоўкі" і шэраг іншых мер. Асобна гаворыцца пра неабходнасць "звяртаць асаблівую ўвагу на забеспячэнне ўважлівага, адказнага, добразычлівага стаўлення работнікаў да грамадзян".

Новая рэдакцыя дырэктывы таксама надае юрыдычную сілу электронным паведамленням, якія дзяржорганы адпраўляюць карыстальнікам адзінага партала электронных паслуг у іх асабістыя акаўнты. І да 31 снежня 2025 года Саўмін павінен забяспечыць сотавай сувяззю і высакахуткасным доступам у інтэрнэт жыхароў сельскай мясцовасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі