Беларускім футбалістам з "чорнага спісу" прапанавалі запісаць "пакаяннае" відэа

Чыноўнікі чакаюць ад футбалістаў "прабачэння" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Чыноўнікі чакаюць ад футбалістаў "прабачэння" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускім футбалістам з "чорнага спісу" міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук прапанаваў запісаць і выкласці ў свае сацсеткі "пакаяннае" відэа. Спасылкі на ролікі яны павінны былі даслаць у Мінспорту. У якасці ўзору прапаноўвалася відэа, якое дазволіла Аляксандру Сачыўку вярнуцца ў мiнскае "Дынама", піша "Трыбуна".

Высвятляецца, што "чорны спіс" Мінспорту працягвае дзейнічаць у беларускім чэмпіянаце. У ім каля паўсотні футбалістаў. Яны не гуляюць у афіцыйных матчах, а пасяджэнне камісіі, якая павінна вырашыць іх лёс, сістэматычна адкладаецца.

Новую ўмову футбалістам для "прабачэння" Кавальчук высунуў каля тыдня таму. Аднак на яго ініцыятыву яны не адгукнуліся. Усе памятаюць гісторыю з паўабаронцам "Тарпеда-БелАЗ" Анатолем Макаравым, які на пачатку года зняўся ў прапагандысцкім сюжэце, а ў выніку за каманду ў гэтым сезоне ўсё роўна не гуляе, адзначае выданне.

Нежаданне футбалістаў рабіць відэа на замову Сяргея Кавальчука пацягнула наступствы. У сценах АБФФ кажуць аб тым, што лёс гульцоў зусім можа быць вырашаны толькі пасля сезона-2023. Аднак кіраўнік федэрацыі Мікалай Шарснёў працягвае праціскаць ідэю "амністыі".

У чым "віна" футбалістаў з "чорнага спісу"? У 2020-м яны на відэа сказалі "Мы супраць гвалту!", і ім гэтага не могуць дараваць. З імі ці скасаваныя, ці не заключаныя кантракты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі