Беларускім школьнікам прапануюць заняткі па фізкультуры з элементамі бокса

Беларускім школьнікам прапануюць заняткі па фізкультуры з элементамі бокса

У беларускіх школах на занятках фізкультуры прапаноўваецца ўвесці элементы бокса. Пра гэта "Мінск-навінам" распавёў старшыня Беларускай федэрацыі бокса Дзмітрый Ціхамолаў.

Па яго словах, новаўвядзенне плануецца з верасня 2016 года. Але бацькам, кажа Ціхамолаў, няма чаго баяцца. "Дзеці будуць гуляць у баскетбол і іншыя рухомыя гульні, займацца лёгкай атлетыкай, плаваннем, гімнастыкай. Словам, заняткі правільней назваць фізкультурай з элементамі бокса. Прычым неабавязкова, што дзіця потым пяройдзе на прафесійны ўзровень трэніровак", — заяўляе спецыяліст.

Ціхамолаў дадаў, што для эксперыменту будуць абраныя некалькі школ, дзе спецыялізаваныя заняткі будуць весці настаўнікі-трэнеры.

У якасці прыкладу ён спасылаецца на Англію, Ірландыю, Нямеччыну, Францыю, Італію, дзе каля 10 гадоў ёсць падобны досвед. "Хлопцы з гэтых краін дамінуюць і на юнацкіх, моладзевых турнірах. Глядзіш, і ў нас праз дзясятак гадоў будзе вынік", — спадзяецца Ціхамолаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі