Беларускім школьнікам "разгрузяць" заплечнікі

Паводле дакумента, вага штодзённага камплекта падручнікаў з пісьмовымі прыладамі (без вагі ранца ці заплечніка) павінна быць зніжана для навучэнцаў III-IV класаў — да 2 кг, V-VI класаў — да 2,5 кг, VII-VIII класаў — да 3 кг, IX-XI класаў — да 3,5 кг. Пры гэтым вага пустога заплечніка для навучэнцаў малодшых класаў павінна складаць не больш за 700 грам, для сярэдніх і старэйшых класаў — да 1 кг.

Як адзначае БЕЛТА, падчас праверак высветлілася, што дзеці прыносяць у школу шмат дадатковых прадметаў, якія з навучаннем не звязаныя. Чыноўнікі звяртаюць увагу на тое, што вагу школьнага партфеля мусяць кантраляваць як бацькі, так і настаўнікі.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі