Беларускія баскетбалісткі абыгралі бельгіек у адборы на чэмпіянат Еўропы
25 лістапада беларуская жаночая зборная па баскетболе ў сябе дома сустракалася з з камандай Бельгіі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2017 года. Каманда Анатоля Буяльскага святкавала вікторыю з лікам 76:71 (26:22, 12:14, 23:16, 15:19).
Гэта першая перамога беларусак у адборачным туры чэмпіянату.
Найбольшую колькасць ачкоў нашай камандзе прынесла Настасся Верамеенка — 24. Таксама адзначыліся Алена Леўчанка (11), Ліндсэй Хардзінг (10), Вікторыя Гаспер, Таццяна Троіна (па 8), Кацярына Сныціна (6), Аляксандра Тарасава (5) і Марыя Папова (4 ).
Перад гэтым беларуская зборная прайграла на выездзе Польшчы — 56:65.
24 лютага 2016 года нашы баскетбалісткі прымуць у гасцях Польшчу, а 19 лістапада сустрэнуцца з бельгійскай зборнай на выездзе. Становішча камандаў у групе: Беларусь — 3 ачкі (2 матчы; 132-136), Польшча — 2 (1; 65-56), Бельгія — 1 (1; 71-76).
У фінал чэмпіянату Еўропы выйдуць пераможцы дзевяці адборачных груп і шэсць найлепшых камандаў, якія занялі другія месцы.