Беларускія баскетбалісткі перамаглі Польшчу ў кваліфікацыі на Еўра-2017

Беларускія баскетбалісткі перамаглі Польшчу ў кваліфікацыі на Еўра-2017

24 лютага баскетбалісткі зборнай Беларусі святкавалі хатнюю перамогу над камандай Польшчы — 74:62 (24: 9, 22:16, 15:27, 18:10). Найлепшы вынік у нашай камандзе паказала Анастасія Верамеенка: на яе рахунку 19 ачкоў.

Гэта другая перамога нашых суайчынніц у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2017.

У стартавым паядынку кваліфікацыйнай групы G зборная Беларусі саступіла ў гасцях польскім баскетбалісткам — 56:65. Потым у другім туры беларускі ў сябе дома перамаглі бельгіек з лікам 76:71. А зборная Бельгіі ў сябе дома абыграла польскіх баскетбалістак — 100:63.

У выніку ў групе G  склалася наступнае становішча камандаў: Беларусь — 5 ачкоў (3 матчы), Польшча — 4 (3), Бельгія — 3 (2).

Нашу зборную чакае яшчэ адна сустрэча: 19 лістапада каманда Анатоля Буяльскага адправіцца ў госці да зборнай Бельгіі. Акрамя таго, 23 лістапада бельгіек прыме ў сябе каманда Польшчы.

У фінал чэмпіянату Еўропы-2017 выйдуць пераможцы дзевяці адборачных груп і шэсць найлепшых камандаў, якія зоймуць другія месцы. Яны далучацца да зборнай Чэхіі, якая будзе гаспадыняй жаночага чэмпіянату.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі