Беларускія баскетбалісткі саступілі Турцыі на турніры памяці Халіпскага

Беларускія баскетбалісткі саступілі Турцыі на турніры памяці Халіпскага

Беларускія баскетбалісткі ў заключным матчы міжнароднага турніру памяці Сямёна Халіпскага саступілі камандзе Турцыі з лікам 61:65 (16:25, 17:13, 18:18, 10:12). Спаборніцтвы праходзілі ў мінскім Палацы спорту.

Як паведамляе БЕЛТА, саперніцы беларусак у першым перыядзе матчу змаглі атрымаць перавагу ў шэсць ачкоў — 22:16. Яны ўпэўнена дзейнічалі ў абароне і гэтая тактыка прынесла ім поспех.

У трэцім туры спаборніцтваў раней сустрэліся каманды Японіі і Новай Зеландыі 75:59.

Вынікі турніру: 1 месца — Турцыя (6 ачкоў), 2 месца — Беларусь, 3 месца — Японія, 4 месца — Новая Зеландыя.

Цяпер беларускія баскетбалісткі рыхтуюцца да двух спарынгаў з польскай зборнай, якія пройдуць у Мінску ў Палацы спорту 7 і 8 чэрвеня. Затым падапечных Анатоля Буяльскага чакае кваліфікацыйны турнір да Алімпіяды-2016 у французскім Нанце. Беларускі згуляюць у групе С супраць Нігерыі (13 чэрвеня) і Паўднёвай Карэі (15 чэрвеня).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі