Беларускія баскетбалісткі ў адборы Еўра-2023 абыгралі ў гасцях Чэхію
Беларускія баскетбалісткі абыгралі ў гасцях Чэхію — 66:60 (15:19, 15:12, 19:16, 17:13). Гэта быў іх стартавы паядынак у адборы Еўра-2023. У Марыі Паповай 25 ачкоў, у Анастасіі Верамеенка — 17, у Таццяны Ліхтаровіч — 12.
14 лістапада беларускі прымаюць у Мінску зборную Нідэрландаў, якая абыграла Ірландыю — 82:60.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.