Беларускія баскетбалісткі выйгралі пуцёўку на Алімпіяду-2016

Беларускія баскетбалісткі выйгралі пуцёўку на Алімпіяду-2016

У французскім Нанце 19 чэрвеня беларуская жаночая зборная па баскетболе перамагла каманду Паўднёвай Карэі — 56:39 (12:8, 15:8, 12:12, 17:11). Такім чынам, нашыя суайчынніцы атрымалі пуцёўку на Алімпійскія гульні-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

Самай выніковай у беларускай камандзе стала Ліндсэй Хардзінг: яна набрала 17 ачкоў.

На кваліфікацыйным алімпійскім турніры ў Нанте зборная Беларусі на папярэднім этапе заняла першае месца ў групе С. Нашыя баскетбалісткі абыгралі каманду Нігерыі (71:60) і саступілі карэянкам (65:66). Потым у чвэрцьфінале беларускі прайгралі кітайскім баскетбалісткам (70:84), а ў паўфінале "суцяшальнага" этапу з разгромным лікам перамаглі аргенцінак (84:44).

На алімпійскім турніры ў Рыа-дэ-Жанейра выступяць 12 зборных — Бразілія, ЗША, Сербія, Канада, Аўстралія, Сенегал, Японія, Францыя, Кітай, Іспанія, Турцыя і Беларусь.

Жаночы баскетбольны турнір сёлетняй Алімпіяды пройдзе з 6-га па 20 жніўня. Нашыя бакетбалісткі на Алімпійскіх гульнях будуць выступаць ужо другі раз. Каманда Анатоля Буяльскага ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 годзе і заняла там шостае месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі