Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў 1/4 фіналу алімпійскай кваліфікацыі (фота)

Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў 1/4 фіналу алімпійскай кваліфікацыі (фота)

14 чэрвеня баскетбалісткі зборнай Беларусі прайгралі спартоўкам з Рэспублікі Карэя — 65:66 (22:24, 19:20, 14:12, 10:10). Тым не менш нашыя суайчынніцы занялі першае месца ў групе С і вышлі ў чвэрцьфінал алімпійскай кваліфікацыі, інфармуе БЕЛТА.

Найбольшую выніковасць у беларускай камандзе паказалі Анастасія Верамеенка (15 ачкоў), а таксама Ліндсэй Хардзінг і Таццяна Ліхтаровіч (па 13).

Перад гэтым беларускія баскетбалісткі абыгралі каманду Нігерыі (71:60). Потым афрыканскія баскетбалісткі перамаглі карэйскую зборную (70:69). У выніку ўсе каманды набралі па 3 ачкі. Аднак па дадатковых паказчыках у чвэрцьфінал выйшлі беларускі і карэянкі.

Сапернікам беларусак у чвэрцьфінале будзе другая каманда групы D. Там гуляюць зборныя Іспаніі, Кітая і Венесуэлы. Мяркуецца, што першае месца ў групе зойме іспанская каманда, а на другім месцы апынуцца кітайскія спартсменкі.

Па дзве лепшыя каманды выйдуць у чвэрцьфінал і згуляюць паміж сабой 17 чэрвеня. Пераможцы чвэрцьфіналаў атрымаюць права выступіць на Алімпійскіх гульнях. А тыя, хто прайграў, 18-19 чэрвеня будуць разыгрываць апошнюю пуцёўку ў Рыа-2016.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі