Беларускія біятланісткі сёмыя на эстафеце ў Хохфільцэне

Эстафетная гонка праходзіла ў рамках этапу Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Першы этап эстафеты бегла Надзея Скардзіна, якая здолела адстраляцца без промахаў і выбіцца ў лідары гонкі. Але потым перавага была згубленая. Людміла Калінчык на другім этапе выкарыстала тры дадатковыя патроны, што дазволіла ёй пазбегнуць штрафных колаў. Але хуткасць у беларускай біятланісткі была кепскай, і таму яна перадала эстафету толькі 11-й.



На такой самай пазіцыі была і Анастасія Дубарэзава — таксама абышлася без штрафаў, але бегла павольна. Дар’я Домрачава таксама выкарыстоўвала дадатковыя патроны, а таму не здолела прывесці каманду нават на ганаровае 6-е месца, да якога дзяўчатам не хапіла ўсяго 4,5 секунды.



Жаночую біятлонную эстафету выйгралі ўкраінкі, другое месца дасталася Нямеччыне, трэцяе — Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі