Беларускія цэментныя заводы зноў спрацавалі ў страту
Беларускі цэмент
Беларускія цэментныя заводы паводле вынікаў 2023 года паказалі чыстыя страты. На гэта звярнуў увагу рэсурс Reform.by пасля аналізу справаздач трох ААТ.
Два прадпрыемствы з трох здолелі нарасціць выручку — у "Крычаўцэментнашыфера" яна вырасла на 9,3%, а ў "Краснасельскбудматэрыялаў" — на 5,6%. У трэцяга прадпрыемства, "Беларускага цэментнага завода", выручка ўпала на 2,9%. Але ў выніку ўсе тры заводы атрымалі чыстыя страты. Прычым у параўнанні з 2022-м годам страты "Крычаўцэментнашыфер" павялічыліся амаль у чатыры разы і склалі 120,65 млн рублёў, "Краснасельскбудматэрыялаў" — у два разы (55,1 млн рублёў). "Беларускі цэментны завод" пры гэтым скараціў чыстую страту на 16% да 34,36 млн рублёў. Сукупныя страты трох заводаў склалі амаль 210,1 млн рублёў. Гэта ўдвая больш, чым у 2022 годзе.
Нагадаем, сёння стала вядома пра павелічэнне долі дзяржавы ў шэрагу беларускіх ААТ. Акцыі дзяржаве ў абмен на аказаную раней дзяржпадтрымку перадаюць у тым ліку і ўсе тры цэментавыя заводы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.