Беларускія энергетыкі забяспечылі падачу электраэнергіі на ЧАЭС
Падача электраэнергіі на Чарнобыльскую АЭС вядзецца з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Мінэнерга Расіі.
Як удакладняе Мінэнерга Беларусі, пад напружанне пастаўленая высакавольтная лінія электраперадачы, якая злучае падстанцыю 330 кВ "Мазыр" і электрасеткавыя аб'екты Чарнобыльскай АЭС.
У сваю чаргу "Укрэнерга" заяўляе, што ўкраінскія энергетыкі адмовіліся ад дапамогі Беларусі. Усе паведамленні пра сілкаванне ЧАЭС з Беларусі "Укрэнерга" называе "правакацыяй, накіраванай на абвастрэнне сітуацыі".
Чарнобыльская АЭС з першых дзён вайны знаходзіцца пад кантролем расійскіх вайскоўцаў. 9 сакавіка стала вядома, што станцыя цалкам абясточаная ў выніку абстрэлу, учыненага расіянамі. Гэта пагражае тым, што адпрацаванае ядзернае паліва перастане астуджацца і можа пачацца ўцечка радыяцыі.
У той жа дзень станцыю падключылі да рэзервовых дызель-генератараў, якія мелі запас сілкавання 48 гадзін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.