Беларускія фармзаводы будуць пастаўляць у аптэкі лекі ў экспартных упакоўках
Фармацэўтычныя заводы Беларусі будуць пастаўляць на беларускі рынак лекі, якія выраблялі на экспарт. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 10 красавіка паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Па яе словах, неўзабаве ў беларускіх аптэках з'явяцца лекі ў нетрадыцыйных упакоўках. Гэта звязана з тым, што беларускім заводам дазволена пастаўляць на ўнутраны рынак лекі ва ўпакоўках, разлічаных на замежны рынак. Галоўная абавязковая ўмова — наяўнасць інструкцыі на рукай мове.
Акрамя таго дазволены продаж лекаў (таго ж парацэтамолу) у кардонных каробачках.
Гэта звязана з высокім попытам на лекі ва ўмовах пандэміі каранавіруса.
Дарэчы, сёння Мінздароўя ўвёў абмежаванні на продаж парацэтамолу, арпетолу, медыцынскіх масак і пальчатак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.