Беларускія музыкі падтрымалі кампанію "Вуліца Барадуліна"
Мэта кампаніі — ушанаваць памяць Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ды назваць у яго гонар адну з вуліц Мінска і родных паэту Ушач.
Як паведамляе партал Tuzin.fm, ініцыятары кампаніі заклікаюць падпісацца пад зваротам у Савет міністраў, які ўпаўжаважаны прыняць такое рашэнне. Прапануецца таксама ўстанавіць мемарыяльную шыльду ў гонар паэта на доме, дзе ён жыў, прысвоіць імя Барадуліна школе ва Ушачах і стварыць музей.
Аднымі з першых да ініцыятывы далучыліся беларускія гурты Re1ikt i Haina. 29 чэрвеня ў межах кампаніі "Вуліца Барадуліна" адбудзецца канцэрт з удзелам гуртоў Re1ikt, Haina, Leibonik band i Tezaurus. Імпрэза пройдзе ў мінскім клубе "Графіці".
Фота: pushlib.org.by