Беларускія музыкі падтрымаюць акцыю "Гадзіна зямлі"
29 сакавіка Shuma дасць акустычны канцэрт пры свечках, а Re1ikt выключаць электрычнасць у сваіх кватэрах на гадзіну.
29 сакавіка беларускі гурт Shuma запрашае ў кавярню "Хуліган" на акустычны канцэрт пры свечках. Такім чынам каманда на чале з Русяй падтрымае сусветную акцыю "Гадзіна зямлі" згодна з якой цягам гадзіны з 20:30 па беларускім часе можна пагрузіцца ў цемру, выключыўшы электрычнасць у кватэрах і на вуліцах. Мэта акцыі — звярнуць увагу на праблемы экалогіі і глабальнага пацяплення.
Да акцыі Shuma рыхтуе 25-хвілінны сэт, складзены з рытуальных народных спеваў.
Далучыцца да акцыі збіраецца таксама і гурт Re1ikt.
У Мінску і іншых гарадах у гэты час знікне падсветка будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змен клімату/ Пра гэта паведамляе greenbelarus.info.