У новай фотасесіі музыкі Šuma пусцілі карані
Аўтарам незвычайнага вобразу музыкаў стала фотамастачка Ганна Дрозд.
Мінскі гурт Šuma паўстаў у новым вобразе ў фотасесіі Ганны Дрозд.
"Гэта фотасэсія — падарунак фатографа Ганны Дрозд. Ганна любіць музыку Šuma, і ў якасці творчага камплімента яна прыдумала такі "карнявы" канцэпт, дзе людзі між дрэваў нібыта самі пускаюць карані ў зямлю", — распавядае лідарка "Шумы" Руся.
Ці будзе Šuma выкарыстоўваць "карнявы" вобраз, створаны Ганнай Дрозд, на канцэртах, не вядома. Па словах Русі доўгі час трымаць на галаве такую "канструкцыю" не проста. Але музыкі і дызайнеры што-небудзь прыдумаюць.
Shuma — беларускі этна-электронны праект, створаны спявачкай Русяй некалькі гадоў таму. У сваёй творчасці музыкі выкарыстоўваюць беларускія народныя песні і сучасны музычны кантэкст.