Беларускія музыкі праспяваюць песні “Гражданской обороны”

З 16 па 19 красавіка ў мінскім кінатэатры “Ракета” пройдуць паказы ўнікальнага фільма “Здорово и Вечно”, які распавядае пра расійскі музычны феномен дзевяностых — гурт “Гражданская оборона”.

Стужка створаная Наталляй Чумаковай (удавой Ягора Летава і музыкай апошняга складу “ГО”) з выкарыстаннем унікальных здымкаў з архіва музыкі, успаміну яго сяброў і паплечнікаў.

17 красавіка у сталічным клубе “Цэнтр” беларускія музыкі аддадуць даніну памяці Ягора Летава. Песні “Гражданской обороны” разам са слухачамі выканаюць “Серебряная Свадьба”, Akute, Каця Пытлева, “Пьяные Гости”, Фёдар Жывалеўскі, “Красные Звёзды” і іншыя.

Даведкі па тэлефонах: (29), (33)6555596; (17)3950565. Квіткі каштуюць 100-250 т.р.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі