З Беларусі з'ехалі музыка Аляксандр Памідораў і музменеджар Павел Юрцэвіч
З Беларусі ў Польшчу выехалі рок-музыка Аляксандр Памідораў і музычны менеджар Павел Юрцэвіч, паведамляе Беларуская рада культуры.
Памідораў распавёў, што пасля леташняга затрымання на дваровым канцэрце, арышту і ўдзелу ў шэрагу акцый не мог знайсці працы. "З лістапада мінулага года я беспрацоўны. Уладкавацца на працу мне аказалася немагчыма. Апошнія тры месяцы я падзарабляў грузчыкам на Камароўцы", — паведаміў музыка.
Юрцэвіч кажа, што яго пасадзілі на 13 сутак, калі міліцыянты знайшлі ў клубе “Берлін” некалькі налепак з Пагоняй і надпіс "Жыве Беларусь". "У гэты час клубу не давалі адчыніцца... Далучыліся і арэндадаўцы. Сталі патрабаваць, каб мы самі скасавалі дамову арэнды. У выніку бізнес, які дапамагаў жыць, разбураны. Заробку ў гэтай краіне я не знайшоў", — тлумачыць ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.