За суткі беларусы сабралі для Аляксандра Памідорава больш за 6 тысяч еўра
Аляксандр Памідораў
За суткі беларусы сабралі для Аляксандра Памідорава ўдвая больш грошай, чым патрабавалася.
Напярэдадні музыка распавёў, што моцна захварэў і папрасіў дапамогі.
Быў аб'яўлены збор на € 3000, але сабрана ўжо € 6100.
Памідораў вымушана з’ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года. За мяжой ён зарабляе канцэртамі і працуе грузчыкам, але пакуль працаваць не можа.
Музыка захварэў на двухбаковы сярэдні атыт. Таксама ў яго выявілася праблема з суставамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.