Беларускія падаткавікі папрасілі прабачэння ў "Газпрама"

Беларускія падаткавікі папрасілі прабачэння ў "Газпрама"

"Газпрам" быў памылкова ўключаны ў беларускі спіс даўжнікоў. З гэтай нагоды Міністэрства па падатках і зборах афіцыйна прынесла кампаніі свае прабачэнні. Адказным за памылку названая інспекцыя МПЗ па Мінскай вобласці.

"Гэтая памылка аператыўна ліквідаваная на рэгіянальнай старонцы інтэрнэт-сайта Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Спадзяемся, што названыя дзеянні супрацоўнікаў інспекцыі не нанеслі шкоды дзелавой рэпутацыі плацельшчыка", — паведамляецца на сайце міністэрства.

Раней паведамлялася, што "Газпрам" уключаны ў спіс даўжнікоў па плацяжах у беларускі бюджэт. Паведамлялася, быццам расійская кампанія ўзначальвае спіс недзяржаўных кампаній Мінскай вобласці, якія завінаваціліся беларускаму бюджэту па стане на 1 сакавіка 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі