Беларускія памежнікі: грузавікоў, якія едуць у ЕС, амаль няма

Беларускія памежнікі: грузавікоў, якія едуць у ЕС, амаль няма

Дзяржаўны памежны камітэт РБ паведамляе, што грузавікоў, якія едуць у ЕС, перад беларускімі пунктамі пропуску амаль няма. Раніцай у аўторак фуры былі толькі ў двух пунктах на мяжы з Літвой (у Катлоўцы і Беняконях). Адзначаецца, што "істотнае зніжэнне грузапатоку з Беларусі ў сумежныя краіны Еўрасаюза фіксуецца пасля ўвядзення забароны для беларускіх і расійскіх транспартных кампаній на перавозку грузаў па тэрыторыі ЕС, у тым ліку транзітам".

Напярэдадні беларускія памежнікі паведамлялі, што колькасць грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў краіны Еўрапейскага саюза, зменшылася ў тры разы.

Еўрасаюз забараніў Беларусі аўтатранспартныя перавозкі тавараў на сваёй тэрыторыі ў рамках 6-га пакета санкцый супраць РФ. Забарона не закранула перавозку толькі фармацэўтычных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых і харчовых тавараў.

Беларускія памежнікі: грузавікоў, якія едуць у ЕС, амаль няма

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі