Беларускія памежнікі кажуць, што знайшлі на мяжы з Польшчай цела мужчыны

У мужчыны знайшлі дакументы грамадзяніна Сірыі / @gpkgovby
У мужчыны знайшлі дакументы грамадзяніна Сірыі / @gpkgovby

Беларускія памежнікі сцвярджаюць, што знайшлі ўначы 20 снежня на мяжы з Польшчай цела мужчыны. Цела знаходзілася недалёка ад брамкі ў польскай загародзе, кажуць у прэс-службе Дзяржаўнага Пагранкамітэта РБ. Там лічаць, што"гледзячы па характары слядоў, пакінутых на снезе, труп быў перамешчаны з Польшчы ў Беларусь праз брамку для міграцыі жывёл у польскай загародзе".

У Пагранкамітэце таксама кажуць, што пры аглядзе загінулага ў яго былі выяўленыя сінякі на твары і канечнасцях. Пры мужчыне былі дакументы грамадзяніна Сірыі і пастанова аб дэпартацыі з забаронай уезду на тэрыторыю Польшчы тэрмінам на 3 гады. Дакумент быў падпісаны 19 снежня 2022 года.

Гэта ўжо шостая ахвяра, выяўленая сёлета на мяжы з Польшчай, падлічылі ў беларускім Пагранкамітэце.

Белорусские пограничники говорят, что нашли на границе с Польшей тело мужчины
Цела знайшлі ўначы 20 снежня, кажуць у памежным камітэце РБ / @gpkgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі