Беларускія памежнікі не прапусцілі ўкраінскі аўтобус з замежнікамі

Беларускія памежнікі не прапусцілі ўкраінскі аўтобус з замежнікамі

Беларускія памежнікі не прапусцілі ўкраінскі аўтобус з замежнікамі, які ехаў з Кіева ў Мінск. Здарэнне адбылося 25 сакавіка ў пункце пропуску "Новая Гута" на мяжы з Украінай.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі, у аўтобусе ехалі 62 чалавекі, пераважную большасць складалі ўкраінскія грамадзяне (57), але было чацвёра амерыканцаў і адзін індыец. У адносінах некалькіх пасажыраў правялі "спецыяльную праверку дакументаў", пасля якой адмовілі ва ўездзе ўсёй групе.

Як вядома, 25 сакавіка ў Мінску праходзіла несанкцыянаваная вулічная акцыя, былі затрыманыя сотні людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі