Беларускія памежнікі затрымалі здымачную групу тэлеканала СТВ

Здымачная група тэлеканала СТВ вырашыла правесці эксперымент на беларуска-літоўскай мяжы, але трапілася ў рукі памежнікам. Як паведамляе БелаПАН, свой сюжэт  журналісты вырашылі зняць у выглядзе эксперыменту на мяжы, але не дамовіліся з памежнікамі.

Журналісты са схаванай камерай высвятлялі, ці гатовыя жыхары памежжа дапамагаць памежнікам у ахове мяжы, паведамляць ім пра патэнцыйных парушальнікаў. Пра неабходнасць такой супрацы на мінулым тыдні казаў Аляксандр Лукашэнка.

Журналістка СТВ з вялікай торбай пыталася ў вяскоўцаў, як дабрацца да мяжы з Літвой. У гэты момант яе і заспелі памежнікі.

Затрыманую здымачную групу даставілі на памежны пост. Разгляд і прафілактычная гутарка з журналістамі занялі каля дзвюх гадзін.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі