Беларускія прадпрыемствы атрымалі амаль $600 млн са сродкаў расійскага крэдыту
Фінансуюцца "перспектыўныя імпартазамяшчальныя інвестыцыйныя праекты" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Беларускія прадпрыемствы атрымалі амаль $600 млн (53,8 млрд расійскіх рублёў) са сродкаў расійскага крэдыту. Грошы пойдуць на рэалізацыю праграм перааснашчэння для замяшчэння імпарту. Як паведамляе Міністэрства прамысловасці РБ, у спісе на іх атрыманне Мінскі завод шасцерняў, Мінскі падшыпнікавы завод, Віцебскі станкабудаўнічы завод, Беларускі аўтамабільны завод. Агулам фінансуюцца 12 "перспектыўных імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў".
Напрыклад, БелАЗ збіраецца мадэрнізаваць вытворчасць "для пашырэння вытворчасці самазвалаў, будаўнічай і падземнай тэхнікі". "Гомсельмаш" у выніку "комплекснай мадэрнізацыі вытворчасці" пашырыць выраб запчастак за камбайнаў.
"Паглыбленне кааперацыі з партнёрамі з Расіі і рэалізацыя палітыкі імпартазамяшчэння дазваляе дзвюм краінам ва ўмовах санкцыйнага ціску валодаць неабходнымі тэхналагічнымі кампетэнцыямі, суверэнітэтам і ўстойлівасцю", — піша прэс-служба Мінпраму Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.