Беларускія самалёты пачалі лётаць у Турцыю ў абыход Украіны
З апоўначы 29 траўня беларускія самалёты не могуць лётаць праз Украіну. У першую чаргу гэта значна павялічвае працягласць маршруту да Турцыі. Вось прыклад: як на гэтым тыдні ляцеў самалёт Мінск – Стамбул, а якім маршрутам ён вымушаны кіравацца сёння.
Раней шлях да Стамбула займаў дзве з паловай гадзіны: рэйс "Белавія" В2783 вылятаў з Мінска ў 8:20 і прызямляўся ў Стамбуле ў 10:50. Ад сёння пасажыры будуць праводзіць у паветры каля чатырох гадзінаў.
У той жа час, некаторыя расійскія авіякампаніі таксама аблятаюць Беларусь. Як піша Forbes, 27 траўня каля 10 расійскіх рэйсаў змянілі маршруты так, каб не рухацца ў беларускай паветранай прасторы. Гэта не вельмі шмат ад агульнай колькасці, але цікавая матывацыя перавозчыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.