Беларускія сем'і выдаткоўваюць на гаспадарку 1063,8 рубля ў месяц
Нацыянальны статыстычны камітэт абнародаваў статыстыку па ўзроўні жыцця беларусаў за першы квартал 2018 года.
Паводле звестак выбарачнага абследавання, наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1135,9 рубля ў месяц. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу гэты паказчык роўны 1211,9 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах — 940,4 рубля ў месяц.
Наяўныя рэсурсы — гэта грашовыя сродкі хатніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы (за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць) і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.
Грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1063,8 рубля ў месяц. З іх 806,1 рубля (75,8%) прыпадае на спажывецкія выдаткі.
У структуры спажывецкіх выдаткаў харчаванне склала 40,8%, купля нехарчовых тавараў — 29,8%, аплата паслуг - 26,2%.