Беларускія школьнікі 1 верасня на заняткі не пойдуць

У Міністэрстве адукацыі абнародавалі інфармацыю аб працягласці наступнага навучальнага года і вакацыі ў школах, гімназіях, ліцэях.



Як паведамляе interfax.by, навучальныя заняткі працягнуцца з 2 верасня 2013-га па 30 траўня 2014 года.



Вакацыі на працягу навучальнага года будуць праходзіць у наступныя тэрміны:


восеньскія — 8 дзён: з 26 кастрычніка па 2 лістапада ўключна;


зімовыя — 16 дзён: з 25 снежня па 8 студзеня ўключна;


вясновыя — 8 дзён: з 22 па 29 сакавіка ўключна;


летнія — 93 дні: з 31 траўня па 31 жніўня;


для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, — 79 дзён: з 14 чэрвеня па 31 жніўня.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі