Беларускія вайскоўцы з місіі АДКБ пакінулі Казахстан на 10 самалётах
Беларускія вайскоўцы са складу місіі АДКБ пакінулі Казахстан. Як паведамляе ТАСС, яны вылецелі на 10 самалётах Паветрана-касмічных сіл Расіі ў Мінскую вобласць.
Беларускія вайскоўцы былі накіраваныя ў Казахстан у складзе місіі АДКБ. Дакладная іх колькасць афіцыйна не называлася. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што было адпраўлена не больш за роту. Аднак 10 вайсковых самалётаў для адной роты (каля сотні чалавек) — гэта зашмат.
У складзе місіі АДКБ таксама вайскоўцы Расіі, Арменіі, Таджыкістана і Кіргізіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.