Беларускія веславальшчыцы Літвінчук і Худэнка выйгралі золата Еўрагульняў

Беларускія веславальшчыцы Літвінчук і Худэнка выйгралі золата Еўрагульняў

Беларускія веславальшчыцы Марына Літвінчук і Вольга Худэнка выйгралі золата Еўрагульняў. У сераду яны былі першымі ў гонцы на 500 метраў, якая прайшла на канале ў Заслаўі. Беларускі паказалі час 1.40,888. Другое і трэцяе месца — у спартсменак з Венгрыі і Расіі.

Таксама 26 чэрвеня бронзавы медаль заваяваў беларускі байдарачнік Алег Юрэня. Ён выступаў на дыстанцыі 1000 метраў. Юрэня саступіў спарстменам з Венгрыі і Партугаліі.

На рахунку беларускіх спартсменаў на II Еўрапейскіх гульнях 43 медалі — 15 залатых, 9 срэбраных і 19 бронзавых. Столькі ўзнагарод было па выніках I Еўрагульняў у Баку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі