Беларускую гарналыжніцу не дапусцілі да спаборніцтваў на Алімпіядзе
10 лютага на Алімпіядзе ў Сочы будуць разыгрывацца медалі ў суперкамбінацыі гарналыжнага спорту ў жанчын.
Беларуска Марыя Шканава не прыме ўдзел у гэтых спаборніцтвах, бо яе не дапусцілі паводле правілаў спаборніцтваў, інфармуе БелаПАН. Удзельнік дадзеных спаборніцтваў павінен мець у сваім актыве не больш за 80 ФІС-пунктаў, а ў прадстаўніцы Беларусі іх 93.
ФІС-пункты — гэта адсотак пройгрышу пераможцу, памножаны на пэўны каэфіцыент. Гэта універсальны крытэр ацэнкі падрыхтаванасці спартоўца, бо дазваляе параўноўваць ўзровень выступаў спартсменаў у розных відах праграмы лыжных гонак, піша "Прессбол". ФІС-пункты залежаць ад пройгрышу лідару, ад віду гонкі, ад штрафу самой гонкі.
Наступны старт гарналыжніц пройдзе 12 лютага. Спартоўкі будуць змагацца за медалі ў хуткасным спуску.
Фота — ctv.by