"Беларуснафта" будзе працаваць на самага заможнага бізнесмена Украіны

"Беларуснафта" будзе працаваць на самага заможнага бізнесмена Украіны

"Беларуснафта" выйграла тэндар на бурэнне 4-х свідравінаў на Сямірэнкаўскім радовішчы, распрацоўку якога вядзе буйнейшая ва Украіне прыватная нафтагазавая кампанія — "ДТЭК Нафтагаз". 18 ліпеня ўкраінцы прыехалі ў Мінск, каб абмеркаваць праект, гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі.

Апошнім часам беларусы вельмі актыўныя на ўкраінскім рынку. "Беларуснафта" разам са сваім даччыным  прадпрыемствам "Сервіс Ойл" завяршаюць выкананне кантракта на правядзенне 50 аперацый гідраразрыву пласта ў Палтаўскай вобласці для "Укргазздыбычы". 

У хуткім часе спецыялісты "Беларуснафты" пачнуць 3D-сейсмавыведку па кантракце з кампаніяй "НАДРА-ГЕАІНВЕСТ", на чарзе выкананне анагалічных працаў для "Укргазздыбычы".

"ДТЭК Нафтагаз" — аперацыйная кампанія, што адказвае за нафтагазавы напрамак у структуры энергетычнага холдынга ДТЭК, піша TUT.by. У партфель актываў "ДТЭК Нафтагаз" уваходзяць два газаздабываючыя прадпрыемствы: "Нафтагазздабыча" і "Нафтагазраспрацоўка", якія вядуць выведку і здабычу вуглевадародаў на трох ліцэнзійных участках у Палтаўскай і Харкаўскай абласцях Украіны.

ДТЭК уваходзіць у склад фінансава-прамысловай групы "Сістэм Кэпітал Менеджмент", 100% акцый якой належаць самому багатаму бізнесмену Украіны Рынату Ахметаву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі