Беларусу-наёмніку віцебскі суд прызначыў два гады хатняй "хіміі"
На два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу асудзіў суд у Віцебску 29-гадовага беларуса за ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Судовы працэс быў закрытым, перадае прэс-служба Віцебскага абласнога суда.
Разгляд справы Аляксея Яршова пачаўся 20 верасня, як пісалі "Народныя навіны Віцебска". Яго вінавацілі ў наёмніцтве без наяўнасці карыслівага складніку. У якой дзяржаве беларус удзельнічаў у баявых дзеяннях не паведамляецца.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.
Як вядома, згодна з беларускім заканадаўствам нават ідэйны, бясплатны ўдзел у баявых дзеяннях за межамі нашай краіны лічыцца наёмніцтвам і пераследуецца ў адпаведнасці законам.