Беларусу прапанавалі запісаць на відэа, як ён адмаўляецца ад "Карты паляка"
"Карта паляка"
Прапагандысты прапанавалі грамадзяніну Беларусі запісаць відэа пра тое, што ён адмаўляецца ад "Карты паляка". Верагодна, ролік планавалі выкарыстоўваць на праўладных ТБ і тг-каналах, каб распавядаць, як усё дрэнна ў Польшчы.
Як стала вядома @euroradio, у данным канкрэтным выпадку чалавек адмовіўся ад прапановы. Але рана ці позна хто-небудзь вымушаны будзе пагадзіцца — ва ўладаў ёсць шмат спосабаў націснуць на тых, хто застаецца ў Беларусі. Цяпер мы ведаем, як фабрыкуюцца такія "меркаванні".
За 14 гадоў — з 2008 года, калі пачала працаваць гэтая праграма, — у Беларусі выдадзена 160 тысяч "Картаў паляка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.