Беларусы будуць удзельнічаць у выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса
Вакцына ад каранавіруса / belta.by
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін стэлефанаваліся днём 24 жніўня, піша телеграм-канал "Пул Першага".
З іх размовы стала вядома, што беларусы ў добраахвотным парадку будуць удзельнічаць у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса, вырабленай у РФ. Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўленая гэтая вакцына.
Гаворка ідзе пра вакцыну, распрацаваную НДЦЭМ імя Н. Ф. Гамалеі, што атрымала найменне "Спадарожнік-V". Раней заяўлялася, што патрэбная для расіян колькасць доз будзе гатовая праз год.
Таксама прэс-служба Лукашэнкі без падрабязнасцяў паведаміла, што лідары краін абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі і на знешнім контуры, "асабліва на заходнім кірунку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.