Беларусы Чэхіі ўшануюць памяць Ларысы Геніюш памятнай дошкай
Прадстаўніцы беларускай дыяспары ў Чэхіі звярнуліся да міністра юстыцыі гэтай краіны Даніэле Каваржавай з просьбай аб рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910 — 1983). Апроч таго, з нагоды 100-гадовага юбілею паэткі ў Празе хочуць усталяваць мемарыяльную дошку на доме, дзе жыла Геніюш. Як паведаміла Еўрарадыё старшыня Грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, дазвол ад гаспадара дома на ўстаноўку памятнай дошкі атрыманы. І праз некаторы час будзе аб’яўлены конкурс сярод беларускіх мастакоў і скульптараў на лепшы эскіз памятнай дошкі.
Алена Макоўская: “Нам бы хацелася зрабіць гэта конкурсам, каб актывізаваць ініцыятыву, каб гэта прагучала як пэўная кампанія. Каб мы маглі разглядаць розныя эскізы, розныя падыходы. Такую канцэпцыю падтрымлівае наша суполка ў Чэхіі, і да такой канцэпцыі схіляемся мы”.
Калі дакладна будзе аб’яўлены конкурс, Алена Макоўская не сказала. Але паведаміла, што праводзіцца ён будзе цягам месяца. А ўжо зараз беларусы Чэхіі вызначаюцца з магчымасцю запрашэння пераможцы ў Прагу на ўсталяванне памятнай дошкі.
Фінансавацца праект будзе прыватнымі ахвяраваннямі беларусаў Чэхіі і прыхільнікаў творчасці паэткі.
Нагадаем, Ларыса Геніюш разам з мужам Іванам у 1948 г. была арыштаваная ў Чэхіі і дэпартаваная ў СССР, дзе прайшла праз сталінскія канцлагеры. Пасля вызвалення жыла ў Зэльве, так і не прыняўшы савецкае грамадзянства.