Беларусы добраахвотна здалі каля 300 адзінак нелегальнай зброі

Нелегальная зброю, канфіскаваная ў грамадзян / news.1777
Нелегальная зброю, канфіскаваная ў грамадзян / news.1777

Грамадзяне Беларусі за студзень-жнівень 2021 года здалі добраахвотна каля 300 адзінак нелегальнай зброі, паведамілі БЕЛТА ў МУС. Беларусы таксама самі здалі амаль 12 тысяч боепрыпасаў.

Пры гэтым МУС канфіскавала 200 адзінак незарэгістраванай зброі і 23 тысячы боепрыпасаў рознага калібру за восем месяцаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі з 4 па 8 кастрычніка праводзіцца спецмерапрыемства "Арсенал" па папярэджанні і спыненні правапарушэнняў у сферы абарачэння зброі і боепрыпасаў.

Супрацоўнікі МУС будуць правяраць, у якіх умовах грамадзяне захоўваюць зарэгістраваную зброю, а таксама выяўляць уладальнікаў нелегальных арсеналаў. Праваахоўнікі нагадваюць, што добраахвотная здача нелегальнай зброі і боепрыпасаў дасць магчымасць атрымаць вызваленне ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі