Беларусы і расіяне змогуць здаваць экзамены TOEFL дыстанцыйна

Беларусы і расіяне змогуць здаваць экзамены TOEFL дыстанцыйна

Беларусы і расіяне змогуць здаваць дыстанцыйна некаторыя варыянты экзамена па англійскай мове TOEFL. Кампанія Educational Testing Service (ETS), якая яго праводзіць, дазволіць гэта рабіць з 4 жніўня. У яе заяве адзначаецца, што правядзенне вочнага экзамену ў РБ і РФ па-ранейшаму немагчыма з-за вайны ва Украіне (ETS яго спыніла на знак салідарнасці з украінскім народам). Але беларусы і расіяне гэта змогуць зрабіць у іншых краінах, калі ёсць візы і грошы на падарожжа.

ETS "уносіць змены ў сваю палітыку ад сакавіка 2022 года і цяпер будзе дазваляць экзаменуемым ў Расіі і Беларусі рэгістравацца для здачы TOEFL iBT Home Edition, TOEFL Essentials і хатняй версіі GRE, калі ў іх няма якіх-небудзь фінансавых перашкод для гэтага".

Сертыфікаты тэстаў TOEFL, якія пацвярджаюць узровень валодання англійскай мовай, патрэбныя для паступлення ў многія ВНУ Еўропы, ЗША і Азіі. Таксама іх патрабуюць замежныя кампаніі пры прыёме на працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі