Беларусы масава скардзяцца на затрымку з дастаўкай тавараў з OZON
Інтэрнэт-гандаль
Інтэрнэт-крама OZON масава затрымлівае дастаўку тавараў беларускім пакупнікам. Такая сітуацыя цягнецца ўжо некалькі дзён, распавялі кліенты выданню Tochka.by.
"На гэты момант у мяне ў замове восем пазіцый, чатыры з іх ідуць з затрымкамі. Кожны дзень прыходзяць паведамленні, што дастаўка перанесеная, бо не паспяваюць прывезці. Прычым на некаторыя тавары дастаўкі пераносіліся некалькі разоў", — кажа адзін з кліентаў OZON.
Яго словы пацвярджае іншы пакупнік, які жыве ў Мінску. Ён мяркуе, што затрымкі могуць быць звязаныя з "чорнай пятніцай" ці з набліжэннем навагодніх святаў. "Проста навошта тады кожны раз пераносіць дастаўку — павялічце першапачатковы тэрмін дастаўкі. Пудраць галаву людзям", — абураецца ён.
Прэс-служба OZON пакуль што ніякіх каментароў наконт сітуацыі не давала.
Дарэчы, летась у канцы лістапада і пачатку снежня кліенты OZON таксама скардзіліся на аналагічную сітуацыю. Тады прэс-служба кампаніі спаслалася на ажыятажны попыт і вялікую нагрузку на лагістыку ў перыяд распродажаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.