Беларусы па-ранейшаму болей прадаюць валюты, чым набываюць

Беларусы па-ранейшаму болей прадаюць валюты, чым набываюць

За студзень — жнівень беларусы прадалі на 1,5 мільярда долараў болей, чым набылі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на статыстыку Нацбанка. За восем месяцаў насельніцтва набыло на наяўным валютным рынку 2,94 мільярда долараў, а прадало — 4,47 мільярда.

Толькі ў жніўні фізічныя асобы прадалі 670,4 мільёна долараў, а набылі — 351,1 мільёна.

Тэндэнцыя, калі беларусы прадаюць валюту актыўней, чым набываюць, назіраецца з вясны гэтага года. Эксперты тлумачаць гэта імкненнем падтрымаць дакрызісны ўзровень жыцця.

Пры гэтым ашчаджэнні насельніцтва, назапашаныя ў ранейшыя перыяды, застаюцца ўсё яшчэ значнымі. На 1 жніўня сукупны аб’ём усіх банкаўскіх дэпазітаў фізічных асобаз складаў 19,25 мільярда недэнамінаваных рублёў, або амаль 10 мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі