Беларусы прынялі ўдзел у “Этнапразе” ў Варшаве (фота)
Фестываль праходзіў з 26 па 27 ліпеня ў варшаўскім раёне Прага.
Прадстаўнікі розных народаў праз спевы, народныя танцы і забавы прадстаўлялі свае нацыянальныя культуры. Увечары 27 ліпеня свой падворак адкрылі і беларусы. З’явіўся ён намаганнямі “Беларускага дома”.
На падворку можна было набыць беларускую літаратуру ці навучыцца рабіць беларускія лялькі. Адзначым, што беларускі падворак карыстаўся найбольшай папулярнасцю ў наведвальнікаў свята.