Беларусы сталі больш есці садавіны, гародніны і яек

Белстат прывёў дадзеныя, згодна з якімі можна пабачыць спажыванне прадуктаў харчавання ў хатніх гаспадарках за 2013−2014 гады. Дадзеныя прыводзяцца ў кілаграмах на аднаго чалавека. Згодна са статыстыкай, беларусы пачалі спажываць больш хлеба — у 2014 годзе 85 кілаграмаў на чалавека (83 кілаграмы ў 2013 годзе), мяса 75 кілаграмаў (у 2013 годзе — 73 кілаграмы), рыбы — 18 кілаграмаў (у 2013 годзе — 16 кілаграмаў), а таксама вырасла спажыванне садавіны на шэсць кілаграмаў у параўнанні з 2013 годам і гародніны на чатыры кілаграмы. Істотней за ўсё вырасла ў Беларусі спажыванне яек — адразу на 11 штук!

Толькі спажыванне бульбы ў 2014 і 2013 годзе засталося на адным узроўні  — 60 кілаграмаў на чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі