Беларусы сталі есці меней бульбы і хлеба

Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і даследаванняў хатніх гаспадарак Белстата Іна Канашонак.



Спецыяліст кажа, што беларусы  пачалі аддаваць перавагу больш якасным і здаровым прадуктам. Пры гэтым сталі меней спажываць высокавугляводных прадуктаў — бульбы ды хлеба.



Канашонак: “У параўнанні з 2012 годам спажыванне ягад ды садавіны павялічылася на 12%, рыбы — на 7%, мяса — на 3%. У той жа час на 9% беларусы сталі есці меней бульбы і на 2,4% — хлеба”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі