Беларусы сталі менш выязджаць на адпачынак за мяжу

Беларусы сталі менш выязджаць на адпачынак за мяжу

Беларусы сталі менш выязджаць на адпачынак за мяжу і аддаюць перавагу турам па нашай краіне. Пра гэта паведаміў БЕЛТА Вадзім Кармазін, дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму. Паводле яго інфармацыі, летась арганізаваных турыстаў унутры Беларусі налічвалася 91,5 тысячы чалавек. У 2014 годзе іх было толькі 56,2 тысячы. Вырасла і колькасць экскурсантаў — з 647,5 тысячы да 745,2 тысячы чалавек.

Калі на адпачынак за мяжу ў складзе арганізаваных груп у 2014-м паехалі больш за 670 тысяч беларусаў, дык летась толькі амаль 534 тысячы. Самымі папулярнымі краінамі па-ранейшаму застаюцца Расія, Балгарыя, Егіпет, Іспанія, Італія, Грэцыя, Польшча, Турцыя, Чарнагорыя і Чэхія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі