Беларусы ў Польшчы пісалі лісты святару Уладзіславу Лазару (фота)

Лісты салідарнасці пісалі ў Варшаве, Кракаве і Познані. Акцыю таксама падтрымалі і прыхільнікі арганізацыі ў Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі і Канадзе. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік ЗДБ Анатоль Міхнавец, мерапрыемствы ў падтрымку Лазара пройдуць у бліжэйшы час і ў іншы краінах.


Міхнавец: “Будуць яшчэ акцыі, накіраваныя на вызваленне святара Лазара як у Польшчы, так і ў іншых краінах. У бліжэйшыя дні да напісання паштовак яшчэ далучацца беларусы ў ЗША, Францыі і Бельгіі. Таксама мы дамаўляемся на сустрэчы з еўрапейскімі палітыкамі. Будзем дамагацца вызвалення святара Уладзіслава”.



Нагадаем, ксяндза з Барысава арыштавалі ў чэрвені. Магчыма, яго абвінавачваюць у шпіянажы. Касцёл жа  не ведае за што затрымалі Уладзіслава Лазара.



У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня заявіў пра затрыманне супрацоўніка спецслужбаў, які быў звязаны з замежнымі дзяржавамі праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі