Беларусы затрымалі 46 фур з санкцыйнымі садавінай і гароднінай
Беларускія праваахоўнікі затрымалі 46 фур з санкцыйнымі садавінай і гароднінай. Здарэнне адбылося ў Віцебскай вобласці. Як інфармуе тэлеканал АНТ, калона грузавікоў, якая рухалася ў Расію аб'язнымі дарогамі, прыцягнула ўвагу супрацоўнікаў ДАІ каля Ліёзна. Фуры ўдалося спыніць з цяжкасцю. Адныя кіроўцы казалі, што везлі груз у Смаленскую вобласць, іншыя — у Оршу.
Адзначаецца, што пакуль праваахоўнікі разбіраліся з першымі фурамі, пад Ліёзна працягвалі прыбываць іншыя. Агулам іх спынілі 30, яшчэ 15 знайшлі на стаянках уздоўж трасы Віцебск — Смаленск.
Высветлілася, што садавіна і гародніна, якую везлі фуры, трапляе пад расійскія санкцыі, уведзеныя ў 2014 годзе ў адносінах шэрагу краін ЕС, ЗША, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. Дагэтуль яшчэ не падлічана, колькі тон груза затрымалі і колькі ён каштуе. Распачаты адміністрацыйны працэс.