Беларусы злавілі афрыканца, які ехаў у Літву і казаў, што ён з Гандураса

Беларускія памежнікі затрымалі жыхара адной з краін Афрыкі, які спрабаваў патрапіць у Літву праз пункт пропуску "Каменны Лог". Мужчына меў пры сабе пашпарт грамадзяніна Гандураса. Аднак падарожнік не быў падобны на фота ў дакуменце.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, падчас апытання мужчына прызнаўся, што пашпарт купіў у Расіі. Ён спрабаваў патрапіць у Еўрасаюз. Цяпер замежнік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы, праводзіцца разбіральніцтва.

Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі