Беларусы змогуць лётаць на адпачынак у Аман з Мінска
Дзесяць дзён у Амане можна быць без візы / Oman Tourism
Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Амана падпісала пагадненне аб паветраных зносінах з Беларуссю. Гэта дазволіць нацыянальным перавозчыкам лётаць наўпрост з Мінска ў Маскат і іншыя гарады Амана.
"Пагадненне тычыцца пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскай авіяцыі, накіраванае на рэгуляванне эксплуатацыйных і тэхнічных пытанняў такім чынам, каб гэта служыла сумесным інтарэсам у галіне авіяперавозак", — гаворыцца на сайце аманскага выдання Times Of Oman.
У 2020 годзе Аман дазволіў беларусам знаходзіцца ў краіне без візы 10 дзён. У 2022 годзе беларускі МЗС пачаў перамовы аб увядзенні бязвізавага рэжыму з Аманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.